«Што трэба ведаць кожнаму беларусу»

- 4 -
Harry Games

Народная мова гэта тая мова, якой гаворыць увесь народ. Кажны народ мае сваю родную мову і ёй усюды гаворыць. Родная мова — вялікае народнае багацьце, якое народ павінен высака цаніць і шанаваць, бо як кажа Алесь Гарун:

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,Гэта скарб нам адзін захаваўся,У сялянскай аграбленай хацеТолькі ён незабраным застаўся.

— Па чым лягчэй пазнаць, што мы беларусы?

— Найлягчэй гэта пазнаць па нашай мове. Мова злучае людзей у вадзін народ. І нашая беларуская мова злучае больш 15 міліёнаў беларусаў у вадзін народ.

— Чаму мы гаворым беларускай мовай?

— Бо яна наша родная, а кажны чалавек любіць сваю родную мову: так, прыкладам, немец любіць мову нямецкую, баўгарын — баўгарскую, а беларус — беларускую. І ўсё, што харошае, што добрае, усе мудрасьці сьвету — навуку, літаратуру — мы найлепей разумеем і любім, калі чуем у сваёй роднай мове, бо яна нам найбольш зразумелая і прыступная. У сваёй хаце мы, бывае, мала бачым сваю любасьць да нашай мовы, затое будучы на чужыне, як толькі пачуем нашую мову, дык вельмі цешымся. Бо чалавеку наймілей чуць і гаварыць сваёй роднай мовай.

— Якая нашая мова?

— Нашая мова адна з найчысьцейшых у славянскай сям'і моваў. Яна харошая, мілагучная, вельмі сьпеўная і гібкая, пра што вельмі надаецца да паэзіі і сьпеваў. Дзеля таго, што мова нашая захавала даўнейшы славянскі характар, яна — як маці у славянскай сям'і моваў. Да яе, як дзеці да маткі, падобныя усе славянскія мовы: маскоўская, сэрбская, чэская. украінская, польская і інш. Але пры гэтым яна зусім асобная, самабытная мова, як і кажная іншая. Ворагі нашага народу лгуць, што мова нашая не самабытная, калі кажуць: «гэта мешаніна маскоўскай і польскай моваў». Гэтак могуць гаварыць толькі нашыя зладумцы, або цёмныя людзі. Шмат вучоных людзей розных нацыянальнасьцяў навучаліся нашае мовы і пісалі аб ёй вучоныя кнігі, і усе яны у вадзін голас кажуць, што мова беларуская зусім самабытная, асобная мова, такая-ж самая асобная славянская мова, як польская ці маскоўская.

Даўней нашая мова была аднэй з самых культурных усходня-славянскіх моваў, ёю гаварылі князі нашыя, князі і вяльможы Вялікага Княства Беларускага (літоўскага), ды каралі польскія. Беларуская мова была мовай дыплёматычнай на усходзе Эўропы.

- 4 -